ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Музыка ветру”
Размова з адвакатам аб парадку спагнання і выплаты аліментаў
Музыканты-аматары запрашаюць

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Музыка ветру”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Музыка ветру”
Іншыя мерапрыемствы
11 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

11 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Музыка ветру”.

Дзеці навучацца рабіць дэкаратыўную падвеску з загадзя падрыхтаваных хваёвых шышак і галінак. Для вырабу таксама спатрэбяцца вяровачка, гафрыраваны кардон, белая гуаш і парчовая стужачка.

Працуючы з прыроднымі матэрыяламі, дзеці даведаюцца, як іх правільна збіраць, захоўваць і выкарыстоўваць у арыгінальных вырабах.

Музычная фізкультхвілінка, гульня “Вецер і ветрык” і разгадванне загадак стануць цудоўным дадаткам да мерапрыемства.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам