ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей
Запрашаем на музейныя заняткі “Зімовыя птушкі”
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей

Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня – 28 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 18 студзеня па 28 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНІСЕФ.

У экспазіцыі – каля 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты. Дакументы адлюстроўваюць дзейнасць Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЮНІСЕФ), накіраваную на абарону здароўя і жыцця дзяцей, іх фізічнае і інтэлектуальнае развіццё.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы знаёмяць з гісторыяй стварэння ЮНІСЕФ, яго структурай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці, а таксама з глабальнымі і нацыянальнымі праграмамі і праектамі, якія ЮНІСЕФ рэалізуе ў Беларусі.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы арганізацыі – справаздачы аб дзейнасці, даклады выканаўчага савета ЮНІСЕФ, нацыянальныя даклады аб становішчы дзяцей у Рэспубліцы Беларусь, агляды і ацэнкі становішча дзяцей у свеце і інш.

Сярод прадстаўленых экспанатаў – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў і нацыянальных заканадаўчых актаў па пытаннях абароны праў дзяцей, манаграфіі, практычныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый.

unicef-1.jpg

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці
  • ЮНІСЕФ: гісторыя і сучаснасць
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ у Беларусі

Выстава прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не абыякавы да будучыні нашых дзяцей.

Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЮНІСЕФ) быў створаны ў 1946 годзе па рашэнні Генеральнай асамблеі ААН для дапамогі дзецям, пацярпелым у Другой сусветнай вайне. З 1953 года арганізацыя ўваходзіць у сістэму ААН як спецыялізаваная ўстанова, дзейнасць якой прысвечана абароне і падтрымцы праў дзяцей усяго свету на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства.

Беларусь з’яўляецца членам арганізацыі з 1953 года. У 1997-м у Мінску было адкрыта прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь. Наша краіна чатыры разы станавілася членам выканаўчага савета ЮНІСЕФ – кіруючага органа арганізацыі. За гады працы ў Беларусі фонд зарабіў рэпутацыю надзейнага і адказнага партнёра. Супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ уносіць уклад у ажыццяўленне нацыянальных планаў і праграм у сферы паляпшэння становішча дзяцей у Беларусі з акцэнтам на найбольш уразлівыя катэгорыі, прафілактыкі шкодных звычак, ВІЧ/СНІДа сярод дзяцей і моладзі, заахвочвання і абароны праў дзіцяці.

Узаемадзеянне з фондам ажыццяўляецца на аснове краінавай праграмы для Беларусі на 2021–2025 гады з агульным бюджэтам амаль 15 млн долараў ЗША. Штогод пачынаючы з 1 чэрвеня 2017 года, у Дзень абароны дзяцей, у Мінску праводзіцца ўнікальнае для Беларусі па фармаце сумеснае мерапрыемства МЗС і прадстаўніцтва ЮНІСЕФ “Партнёрства дзеля дзяцей”. У ім бяруць удзел нацыянальныя партнёры фонду, дыпкорпус, прадстаўнікі міжнародных і грамадскіх арганізацый, СМІ, дзеці падшэфных МЗС школ, выхаванцы дзіцячых дамоў.

Карысныя спасылкі


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам