ГалоўнаяМерапрыемствыАдукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы
Запрашаем у краіну мар беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло
Запрашаем на музейныя чытанні казкі “Снежная каралева”

Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы

Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы
Іншыя мерапрыемствы
11 студзеня – 14 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 11 студзеня па 14 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы”, прысвечаная Міжнароднаму дню адукацыі.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Дакументы раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый, накіраваную на падтрымку інклюзіўнай, даступнай і якаснай адукацыі для ўсіх на працягу ўсяго жыцця.

Прадстаўленая экспазіцыя азнаёміць чытача з вынікамі даследаванняў у сферы адукацыі для ўстойлівага развіцця, вынікамі міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, развіццём сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – матэрыялы Сусветнага форуму па адукацыі і праграма ЮНЕСКА “Адукацыя для ўсіх”, аналітычныя агляды сусветных тэндэнцый развіцця навукова-адукацыйнай дзейнасці, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, манаграфіі і інш.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Адукацыя для ўстойлівага развіцця
  • Ад пачатковай адукацыі да вышэйшай школы
  • Распаўсюджванне пісьменнасці і базавая адукацыя для дарослых. Навучанне на працягу ўсяго жыцця. Дзесяцігоддзе пісьменнасці: адукацыя для ўсіх
  • Прафесійная адукацыя
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі
  • Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава адрасуецца навукоўцам і спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Міжнародны дзень адукацыі – зусім новае свята. Ён быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй 3 снежня 2018 года (рэзалюцыя А/RES/73/25) і з 2019-га штогод адзначаецца 24 студзеня.

Абвясціўшы Міжнародны дзень адукацыі, дзяржавы-члены адзначылі важнасць прыняцця мер да забеспячэння інклюзіўнай і раўнацэннай па якасці адукацыі на ўсіх узроўнях, з тым каб усе людзі мелі магчымасць атрымліваць адукацыю на працягу ўсяго жыцця, што дапамагало б ім набываць неабходныя веды і навыкі, якія дазваляюць паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцці грамадства і ўносіць уклад у забеспячэнне ўстойлівага развіцця.

Нацыянальная адукацыя Рэспублікі Беларусь традыцыйна з’яўляецца адной з вышэйшых каштоўнасцей беларускага народа. У мэтах забеспячэння развіцця сістэмы адукацыі і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне зацверджана і дзейнічае дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады. У Беларусі працуе звыш 8 тыс. устаноў адукацыі, якія прадстаўляюць усе яе ўзроўні, у якіх навучанне і выхаванне больш за 3 млн дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў забяспечваюць каля 430 тыс. работнікаў сістэмы адукацыі.

Карысныя спасылкі


Спіс літаратуры

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам