ГалоўнаяМерапрыемствы“Ветразь лёсу”: творчы вечар да 75-годдзя Навума Гальпяровіча
Інфармацыйная бяспека ў структуры права
Вялікі дзівак са Смілавіч

“Ветразь лёсу”: творчы вечар да 75-годдзя Навума Гальпяровіча

“Ветразь лёсу”: творчы вечар да 75-годдзя Навума Гальпяровіча
Іншыя мерапрыемствы
17 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя “Лабірынт”
Месца правядзення

17 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) ладзіцца творчы вечар беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча з нагоды яго 75-гадовага юбілею.

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч – вядомы паэт, публіцыст, тэлевядучы і радыёжурналіст. У сваіх аўтарскіх праграмах ён уздымае актуальныя пытанні культуры і гісторыі Беларусі, сустракаецца са знакамітымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі краіны. 

На творчым рахунку пісьменніка больш за 10 кніг паэзіі і прозы. Н. Гальпяровіч – аўтар і ўкладальнік турыстычных пуцяводнікаў па Беларусі. Вершы паэта пакладзены на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі – Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш.

У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя беларускія тэле- і радыёвядучыя, прагучаць запісы песень на словы паэта. Удзельнікам творчага вечара прадставіцца магчымасць пагутарыць з пісьменнікам, задаць пытанні пра яго творчасць.

На мерапрыемства ўваход вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам