ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя чытанні казкі “Снежная каралева”
Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы
Люблю наш край – старонку гэту…

Запрашаем на музейныя чытанні казкі “Снежная каралева”

Запрашаем на музейныя чытанні казкі “Снежная каралева”
Іншыя мерапрыемствы
14 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

14 студзеня ў музеі кнігі адбудуцца чытанні зімовай казкі Ханса Крысціяна Андэрсана “Снежная каралева”.

“Снежная каралева” – адзін з самых вядомых і папулярных твораў дацкага пісьменніка. Яго сусветна вядомыя казкі перакладзены на 125 моў.

З часу напісання гісторыі пра Кая і Герду прайшло амаль 180 гадоў, упершыню яна была апублікавана 21 снежня 1844 года. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца першыя пераклады казак Х.К. Андэрсана на рускую (1887, 1947, 1950) і беларускую (1923, 1946, 1955) мовы.

На творчай сустрэчы будзем разам з маленькімі ўдзельнікамі чытаць казку “Снежная каралева”, выконваць творчыя заданні і маляваць.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам