ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”
На рэйках гісторыі
Паэзія паўсядзённасці: мастацтва “малых галандцаў”

Запрашаем на музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”

Запрашаем на музейныя заняткі “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”
Іншыя мерапрыемствы
17 снежня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

17 снежня ў музеі кнігі для дзяцей 8–12 гадоў ладзяцца музейныя заняткі  “Свята Божага Нараджэння ў старадруках”.

Старадрукаваная кніга – сапраўдны шэдэўр кніжнай спадчыны. Над яе мастацкім афармленнем працавалі таленавітыя друкары. У старадруках з’явіўся новы від мастацкай творчасці – гравюра (спачатку – ксілаграфія, а пазней – металаграфія).

У XVII–XVIII стст. на славянскіх землях была распаўсюджана гравюра з рэлігійнымі сюжэтамі, якія сустракаюцца ў евангеллях, анфалагіёнах, службоўніках і малітоўніках.

У кожнага наведвальніка творчай сустрэчы будзе магчымасць:

  • пазнаёміцца з традыцыямі свята Божага Нараджэння на Беларусі;
  • убачыць богаслужбовыя кнігі XVII–XVIII стст. з гравюрамі на тэму Нараджэння Хрыста;
  • стварыць віншавальную паштоўку сваімі рукамі.

А таксама атрымаць вялікае задавальненне ад пазнання новага і цікавага.


Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам