ГалоўнаяМерапрыемствыСэрца, поўнае дабрыні
Творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”
Калядная зорка

Сэрца, поўнае дабрыні

Сэрца, поўнае дабрыні
Іншыя мерапрыемствы
7 снежня – 8 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 7 снежня па 8 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Сэрца, поўнае дабрыні”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалера ордэна “Знак Пашаны” Алены Васілевіч (1922–2021).

Выдатная, слаўная і знакамітая постаць у сучаснай беларускай літаратуры – Алена Сямёнаўна Васілевіч – унесла багаты ўклад у мастацкую скарбніцу Беларусі, духоўную культуру народа. Яе творы, дакладныя ў апісанні побыту і раскрыцці характару чалавека, напісаныя жывой народнай мовай, прасякнуты паэтычным  бачаннем свету, стрыманай, даверлівай манерай апавядання.

У цэнтры ўвагі пісьменніцы – жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей. Аб гэтым – зборнікі апавяданняў і аповесцей “Блізкія знаёмыя”, “Падслухала сэрца”, “Мыс Добрай Надзеі”, прадстаўленыя ў першым раздзеле выстаўкі. Цэнтральнае месца ў ім займае створаная на аўтабіяграфічным матэрыяле тэтралогія “Пачакай, затрымайся…”, у якой Алена Васілевіч паказала нялёгкі шлях сялянскай дзяўчынкі ў дарослае жыццё, духоўнае станаўленне чалавека. У экспазіцыі знойдуцца добрыя, цікавыя гісторыі і для дзяцей. Кнігі “Заўтра ў школу”, “Сябры”, “Калінавая рукавічка”, “Вернісаж” напісаны з гумарам i ў лёгкай жывой манеры апавядання.

Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады, зробленыя А.С. Васілевіч з рускай, украінскай, англійскай і іншых моў, а таксама выданні з перакладамі твораў самой пісьменніцы на розныя мовы свету.

Матэрыялы апошняга раздзела выстаўкі з дапамогай літаратурна-крытычных публікацый, артыкулаў з энцыклапедычных і перыядычных выданняў знаёмяць наведвальнікаў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніцы.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам