ГалоўнаяМерапрыемствыТворчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”
Паэзія паўсядзённасці: мастацтва “малых галандцаў”
Сэрца, поўнае дабрыні

Творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”

Творчыя заняткі “Навагодняя гірлянда”
Іншыя мерапрыемствы
10 снежня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі ў тэхніцы мадэлявання з паперы “Навагодняя гірлянда”.

З дапамогай загадзя падрыхтаваных шаблонаў дзеці выражуць нарыхтоўкі для будучых ялінак і склеяць іх па прапанаванай схеме. Пасля ўпрыгожаць аб’ёмныя вырабы рознакаляровымі шарыкамі і сняжынкамі і звяжуць іх паміж сабой аборкай у прыгожую гірлянду.

Вясёлыя музычныя паўзы і чытанне казкі У. Суцеева “Ёлка” дапамогуць юным удзельнікам акунуцца ў атмасферу будучага свята.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам