ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя чытанні “Калядныя гісторыі”
Калядная зорка
Набліжаецца час навагодніх казак! Запрашаем раскрыць галоўную таямніцу Дзеда Мароза

Запрашаем на музейныя чытанні “Калядныя гісторыі”

Запрашаем на музейныя чытанні “Калядныя гісторыі”
Іншыя мерапрыемствы
10 снежня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

10 снежня ў музеі кнігі (пам. 347) адбудуцца музейныя чытанні каляднай гісторыі Алены Масла “Каляды з хроснай”.

Хутка Каляды. Ужо з’яўляецца перадсвяточнае чаканне цудаў…

Запрашаем далучыцца да музейных чытанняў і пазнаёміцца з каляднай гісторыяй Алены Масла “Каляды з хроснай”.

Вядомая многім дзецям і іх бацькам гісторыя распавядае пра прыгоды дзяўчынкі Вікі, якая прыехала на Каляды ў госці да хроснай. У кнізе адбываюцца цуды і  неверагодныя пераўтварэнні.

Падчас мерапрыемства:

  • чытаем калядную гісторыю Алены Масла “Каляды з хроснай”;
  • выконваем творчыя заданні;
  • ствараем калядны падарунак сваімі рукамі.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–10 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам