ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на заняткі па вырабе навагодняй паштоўкі
Набліжаецца час навагодніх казак! Запрашаем раскрыць галоўную таямніцу Дзеда Мароза
“Мёртвые души” ў тэхніцы шаўкаграфіі

Запрашаем дзяцей на заняткі па вырабе навагодняй паштоўкі

Запрашаем дзяцей на заняткі па вырабе навагодняй паштоўкі
Іншыя мерапрыемствы
3 снежня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

3 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па вырабе навагодняй паштоўкі “Чароўная рукавіца” ў тэхніцы скрапбукінгу.

Паштоўка, зробленая сваімі рукамі, – гэта арыгінальны падарунак да свята.

Для стварэння аб’ёмнай работы дзецям спатрэбіцца папера для скрапбукінгу, белы кардон, арганза, цюль, гузікі, стужачкі і іншыя дэкаратыўныя ўпрыгажэнні.

Рухавыя музычныя паўзы з вясёлым музычным суправаджэннем падымуць дзецям настрой і напоўняць пазітыўнымі эмоцыямі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць у падарунак маляўнічы канверт для ліста Дзеду Марозу.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам