ГалоўнаяМерапрыемствыКруглы стол з Дзяржаўнай бібліятэкай Югры
Роўныя магчымасці для ўсіх
ДЭКАРТ-22

Круглы стол з Дзяржаўнай бібліятэкай Югры

Круглы стол з Дзяржаўнай бібліятэкай Югры
Іншыя мерапрыемствы
18 лістапада
Дата правядзення
12.00–15.00
Час правядзення

18 лістапада адбудзецца міжнародны анлайн-круглы стол “Бібліятэкі і бібліятэчныя грамадскія аб’яднанні ў кантэксце сучаснасці”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 30-годдзю Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, 5-годдзю Бібліятэчнай асацыяцыі Югры.

Запланаваныя тэмы для абмеркавання:

  • Тэндэнцыі развіцця бібліятэк і прафесійных аб’яднанняў
  • Умацаванне ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі і Расійскай Федэрацыі
  • Культурная дыпламатыя і крос-культурныя аспекты
  • Бібліятэчная прафесія ў XXI стагоддзі

Арганізатары мерапрыемства:

  • Бюджэтная ўстанова Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры “Дзяржаўная бібліятэка Югры”
  • Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”
  • Беларуская бібліятэчная асацыяцыя

Трансляцыя будзе ажыццяўляцца ў фармаце відэаканферэнцыі.

Запрашаем далучыцца да прамой трансляцыі на афіцыйным сайце Дзяржаўнай бібліятэкі Югры.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам