ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Все краски Белого Света”
Жывая стыхія творчасці

Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”

Запрашаем на музейныя чытанні “Сустрэча з казкай”
Іншыя мерапрыемствы
8 кастрычніка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення
4.50 руб.
Кошт наведвання

8 кастрычніка ў музеі кнігі адбудуцца музейныя чытанні казкі Якуба Коласа “Як птушкі дуб ратавалі”.

На творчай сустрэчы юныя сябры кнігі пазнаёмяцца са зборнікам  Якуба Коласа “Казкі жыцця”. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца першыя выданні кнігі (1921, 1926, 1927 гадоў).

У кожнага наведвальніка будзе магчымасць:

  • прачытаць цікавы мастацкі твор беларускага песняра;
  • паспрабаваць сябе ў якасці акцёра і голасам перадаць рысы характару птушкі;
  • пазнаёміцца са знешнім выглядам птушак;
  • стварыць уласны працяг казкі.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 8–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам