ГалоўнаяМерапрыемствыМір і бяспека для ўсіх народаў!
Кнігі на палотнах
Медыяцыя як альтэрнатыўны спосаб урэгулявання спрэчак

Мір і бяспека для ўсіх народаў!

Мір і бяспека для ўсіх народаў!
Іншыя мерапрыемствы
1–29 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 1 па 29 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Мір і бяспека для ўсіх народаў!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Экспазіцыя пазнаёміць чытачоў і карыстальнікаў бібліятэкі са шматграннай дзейнасцю ААН і іншых міжнародных арганізацый у галіне падтрымання міру і міжнароднай бяспекі.

Выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

На выставе прадстаўлены міжнародныя прававыя дакументы, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, матэрыялы даследаванняў па праблемах вайны і міру, палітыка-прававыя даследаванні па мерах умацавання даверу і бяспекі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, навуковыя даклады, навучальныя дапаможнікі.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый – даклады і агляды ААН, такія як даклад спецкамітэта ААН па падтрыманні міру, даклады генеральнага сакратара па парадку дня для міру і па прадухіленні канфліктаў, кароткі гістарычны агляд “ААН і раззбраенне” і інш.

1-Mir-i-biaspieka.jpg

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мір і мірнае суіснаванне. Міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне
  • Аперацыі па падтрыманні міру, міратворчасці і мірабудаўніцтве
  • Барацьба з тэрарызмам і ядзерным тэрарызмам
  • Прадухіленне ўзброеных канфліктаў
  • Скончыць з расізмам. Пабудаваць мір. Культура міру

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каму дарагі мір на Зямлі.

Міжнародны дзень міру быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе і штогод адзначаўся ў трэці аўторак верасня – дзень адкрыцця чарговых сесій асамблеі. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю A/RES/55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня.

Тэма Міжнароднага дня міру ў 2022 годзе – “Скончыць з расізмам. Пабудаваць мір”.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам