ГалоўнаяМерапрыемствыКнігі на палотнах
Запрашаем да знаёмства з мінскім кнігавыданнем ХІХ – пачатку ХХ ст.
Мір і бяспека для ўсіх народаў!

Кнігі на палотнах

Кнігі на палотнах
Іншыя мерапрыемствы
1–28 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 1 па 28 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Кнігі на палотнах” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На працягу мноства стагоддзяў кніга суправаджае чалавечую цывілізацыю. Шырокае адлюстраванне яна атрымала і ў мастацтве. У цэнтры любога мастацкага твора знаходзіцца чалавек, яго ўспрыманне свету. Кнізе часцей за ўсё адведзена роля дэталі, але дэталі, якая валодае асаблівым значэннем. Вобраз кнігі на палотнах можа захоўваць велізарны пласт падтэксту: кніга – сімвал духоўнай дасканаласці; кніга – знак вучонасці; кніга – падручнік жыцця; кніга – найважнейшы аб’ект у лёсе чалавека: яна распавядае пра яго захапленні, духоўны свет і дзейнасць.

Экспазіцыя адкрывае дарогу ў асаблівы свет – свет чалавечых пачуццяў, выкліканых дакрананнем да запаветных старонак і поглядам на чытача, а праз яго – на характар эпохі. Карціны, прадстаўленыя ў альбомах і рэпрадукцыях, напісаны майстрамі розных часоў: ад эпохі Адраджэння да найноўшага часу. Гэта творы Рафаэля, Дзюрэра, Рэмбранта, Вермеера і іншых вялікіх жывапісцаў XV–XVIII стагоддзяў. Не пакіне абыякавымі наведвальнікаў рэпрадукцыя карціны А. Фраганара “Дзяўчына, якая чытае”, гераіня якой напоўнена незвычайным абаяннем і тонкім лірызмам, унутранай значнасцю і глыбінёй.

4-knihi-na-palotnach.jpg

У XIX стагоддзі кніжная тэма – адна з найбольш упадабаных для А. Рэнуара, Э. Мане і іншых мастакоў-імпрэсіяністаў, якія з асаблівым цяплом жыццярадаснай палітры перадалі сцэны з людзьмі-чытачамі. Рускія мастакі А. Кіпрэнскі, М. Гэ, К. Каровін, І. Крамской, К. Сомаў і многія іншыя адлюстроўваюць кнігу, перадаючы характар непаўторнага настрою герояў сваіх палотнаў.

У заключнай частцы экспазіцыі дэманструецца творчасць беларускіх мастакоў XIX–XX стагоддзяў, якія адлюстроўвалі ў сваіх творах кнігу. Прадстаўленыя рэпрадукцыі работ І. Хруцкага, Я. Кругера, Ю. Пэна, М. Філіповіча, В. Шаранговіча, В. Жолтак, Р. Кудрэвіч і іншых майстроў аб’яднаны эмацыйным настроем, у аснове якога ляжыць любоў да кнігі.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам