ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць” па кнізе “Сказки про зверей”
Праз пакуты – да шчасця
Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

“Цікава пачытаць” па кнізе “Сказки про зверей”

“Цікава пачытаць” па кнізе “Сказки про зверей”
Іншыя мерапрыемствы
13 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

13 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе М. Пляцкоўскага “Сказки про зверей”.

З добрых і павучальных казак дзеці даведаюцца пра тое, як пчолка Жужуля знайшла свайго першага сябра, і што прыдумаў зрабіць калючы Вожык, каб яго пагладзілі. Маляўнічыя ілюстрацыі Уладзіміра Суцеева падкрэсляць характары тыграняці Паласаціка, качаняці Крачыка і іншых персанажаў, такіх добрых і смешных.

Дзеці пагуляюць у гульню “Адгадай па адным слове”, паслухаюць песні на вершы Міхаіла Пляцкоўскага і зробяць фігурку вожыка з каляровай паперы.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам