ГалоўнаяМерапрыемствыМоладзь: дыялог і ўзаемаразуменне
“Цікава пачытаць” па кнізе “Сказки про зверей”
Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”

Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне
Іншыя мерапрыемствы
11 жніўня – 19 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 11 жніўня па 19 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.

Экспазіцыя пазнаёміць чытача з міжнароднымі прававымі дакументамі і праграмамі, якія былі прыняты з мэтай паляпшэння жыцця маладога пакалення, з матэрыяламі, у якіх раскрываюцца праблемы і задачы, што стаяць перад моладдзю, а таксама з дакументамі па маладзёжнай палітыцы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах.

Выстава налічвае каля 90 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый, у тым ліку даклады і справаздачы ААН: даклад аб сусветным развіцці, сусветны даклад аб становішчы моладзі, нацыянальны даклад аб становішчы моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, даклады Міжнароднай арганізацыі працы аб занятасці моладзі.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – статыстычныя зборнікі, нарматыўна-прававыя дакументы па пытаннях маладзёжнай палітыкі, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы канферэнцый, навучальныя дапаможнікі, навуковыя даклады, аналітычныя агляды, манаграфіі.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Становішча моладзі ў сучасным свеце
  • Міжнародныя прававыя дакументы і праграмы адносна моладзі
  • Адукацыя моладзі
  • Моладзь і рынак працы
  • Здароўе моладзі
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь

Выстава будзе цікавая выкладчыкам, навуковым работнікам, студэнтам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і свеце.

Міжнародны дзень моладзі быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/120) і штогод адзначаецца 12 жніўня пачынаючы з 2000 года. Свята было ўстаноўлена па прапанове Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая адбылася ў Лісабоне ў жніўні 1998 года.

Асноўнай мэтай свята з’яўляецца інфармаванне грамадства аб той ролі, якую адыгрываюць маладыя людзі ў развіцці і пабудове свету, а таксама напамін аб паўсядзённых праблемах, што стаяць на іх шляху. Міжнародны дзень моладзі прысвечаны правам маладых людзей на поўны доступ да адукацыі, адэкватнай аховы здароўя, магчымасцей працаўладкавання, фінансавых паслугах і паўнавартаснага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Сёння ў свеце налічваецца 1,2 млрд маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў, што складае 16 працэнтаў сусветнага насельніцтва.

Усведамляючы ўсю важнасць праблем і задач, якія стаяць перад моладдзю, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый накіроўвае ўсе свае намаганні на эфектыўнае рашэнне гэтых праблем на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

Карысныя спасылкі

Асноўныя дакументы


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам