Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
16 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі "Цікава пачытаць" па кнізе Святланы Быкавай "Добрые истории".
Акунуцца ў чароўны і дзіўны свет казак юныя ўдзельнікі змогуць, прачытаўшы разам павучальныя гісторыі, працятыя любоўю да прыроды і навакольнага свету.
У іх яны даведаюцца пра прыгоды Сонечнага Зайчыка і Ружовай Хмаркі, разбяруцца, ці змогуць пасябраваць мышаняты Пік і Шмыг, дапамогуць Павучку дабрацца дадому.
На занятках дзеці паслухаюць вясёлыя вершы і песенькі пра дабрыню і адлюструюць у малюнках ўпадабанага героя казкі.
Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатна.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.