ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушачкі”
Кнігі з бібліятэкі Янкі Купалы ў фондзе галоўнай кніжніцы краіны
“Сакрэцікі пад шклом” прапануюць зрабіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушачкі”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушачкі”
Іншыя мерапрыемствы
9 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

9 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Птушачкі”.

Забаўных яркіх птушачак удзельнікі зробяць з гафрыраванага кардону, паперы для скрапбукінгу і драўляных шпажак. Яны навучацца камбінаваць і склейваць дэталі фігурак птушак з вырабнай паперы розных колераў і тэкстуры.

У рухавай гульні “Дзень і ноч” дзеці ператворацца ў драпежных соў і маленькіх верабейкаў, а вясёлыя загадкі і вершы пра птушак падораць усім цудоўны настрой.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам