ГалоўнаяМерапрыемствыУ гармоніі з сабой і светам
Пачуццё заўсёднага святла
Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае

У гармоніі з сабой і светам

У гармоніі з сабой і светам
Іншыя Мерапрыемствы
1 ліпеня – 26 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам.106
Месца правядзення

З 1 ліпеня па 26 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “У гармоніі з сабой і светам”.

З пункту гледжання псіхалогіі, гармонія – гэта душэўная раўнавага, адпаведнасць рэчаіснасці і навакольных рэалій нашым унутраным адчуванням. Сучасны чалавек рэдка гарманічны: практычна ўсе людзі жывуць у стрэсе. Падаўленне балючых эмоцый знаходзіць выхад праз цела, што нярэдка выклікае хваробы. Але варта толькі пачаць прыслухоўвацца да сваіх эмоцый, як стане магчыма ўстанавіць сувязь з самім сабой, выказаць сваё Я і стаць больш зразумелым людзям, быць шчаслівым і адчуваць сябе жывым. Падыходы да вырашэння гэтых пытанняў адлюстраваны ў прадстаўленых на выставе часопісах “Psychologies”, “Здоровье”, “Психология и Я” і інш.

Рэгулярныя стрэсы і вялікія нагрузкі выбіваюць чалавека са звыклай каляіны. Адны лёгка пераадольваюць жыццёвыя перашкоды, другія канцэнтруюцца на няўдачах і цяжкасцях, якія выпалі на іх долю. Яны апускаюць рукі, замыкаюцца ў сабе, бачаць свет у чорных фарбах. Як быць у такіх сітуацыях? Што такое стрэс і як з ім змагацца? Адказы – у перыядычных выданнях “Витебские вести”, “Народная асвета”, “Минская школа сегодня”.

Часта следствам пастаяннага стрэсу становіцца эмацыйнае выгаранне. Яго вызначаюць як пачуццё вычарпання энергіі, павелічэнне разумовай дыстанцыі ад працы, цынічнае або негатыўнае стаўленне да яе, а таксама падзенне прафесійнай прадукцыйнасці. Як дапамагчы сабе ў няпростыя часы распавядаюць артыкулы ў часопісах “Проблемы управления”, “Пралеска”, “Диалог”.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне

11.08.2022

З 11 жніўня па 19 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Моладзь: дыялог і ўзаемаразуменне”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.

Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”

09.08.2022

З 9 жніўня ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманструецца перасоўная фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”.

МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра

21.07.2022

З 21 ліпеня па 30 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра”, прысвечаная 65-годдзю стварэння Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.



Бібліятэкарам