ГалоўнаяМерапрыемствыНасельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае
У гармоніі з сабой і светам
Бібліятэка запрашае ў музей кнігі на летнія чытанні

Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае

Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае
Іншыя мерапрыемствы
1 ліпеня – 9 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 1 ліпеня па 9 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Прапанаваная ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі экспазіцыя знаёміць з дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, ацэнкамі і прагнозамі ў галіне народанасельніцтва, а таксама з сусветнай дэмаграфічнай статыстыкай і палітыкай па пытаннях народанасельніцтва.

Выстава налічвае каля 90 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый – даклады і справаздачы ААН – такія як: даклад аб сусветным развіцці, даклад аб чалавечым развіцці, штогадовыя даклады Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, афіцыйныя справаздачы Камісіі па народанасельніцтве і развіцці і інш.

Сярод дакументаў, прадстаўленых на выставе – статыстычныя зборнікі па народанасельніцтве, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, матэрыялы дэмаграфічных даследаванняў, навучальныя дапаможнікі, навуковыя даклады, матэрыялы навуковых канферэнцый, аналітычныя агляды.

Narodanasielnictva-t.jpg

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя даныя
  • Насельніцтва свету: гісторыя, праблемы, даследаванні. Дзейнасць ЮНФПА
  • Народанасельніцтва, навакольнае асяроддзе, адукацыя і ўстойлівае развіццё
  • Дэмаграфічная сітуацыя і чалавечы капітал Рэспублікі Беларусь

Выстава будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым работнікам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Сусветны дзень народанасельніцтва ўпершыню адзначаўся 11 ліпеня 1989 года па рашэнні Савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п. 21). У снежні 1990 года Генеральная асамблея прыняла рэзалюцыю 45/216 і пастанавіла штогод працягнуць святкаванне Сусветнага дня народанасельніцтва для павышэння дасведчанасці аб дэмаграфічных праблемах, уключаючы іх сувязь з навакольным асяроддзем і развіццём.

Агульная колькасць жыхароў нашай планеты імкліва павялічваецца з кожным годам. У 2011 годзе яна дасягнула адзнакі ў 7 млрд чалавек. На чэрвень 2022 года насельніцтва Зямлі складае прыблізна 7,95 млрд чалавек і штогод павялічваецца больш чым на 90 млн чалавек.

Імклівы рост і мабільнасць насельніцтва, старэнне і урбанізацыя – гэтыя беспрэцэдэнтныя дэмаграфічныя змены ў свеце абяцаюць вялізныя магчымасці, але адначасова пагражаюць сур’ёзнымі праблемамі. Актыўны рост насельніцтва адбіваецца на стане экалогіі, прыродных рэсурсах, сацыяльна эканамічным развіцці. Шматлікія крызісы – харчовы, паліўны, экалагічны, фінансавы – ствараюць значныя праблемы і пабуджаюць сусветную супольнасць да ўсведамлення неабходнасці надаваць значна больш увагі дэмаграфічным праблемам і асноватворным элементам устойлівага развіцця.

Сусветны дзень народанасельніцтва заклікае жыхароў Зямлі не дапусціць знясілення планеты, засяродзіцца на пошуку аптымальных шляхоў вырашэння існуючай дэмаграфічнай сітуацыі, і забяспечыць годны ўзровень жыцця і здароўя кожнага жыхара планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Асноўныя агляды і даклады ААН у эканамічнай і сацыяльнай галінах:


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам