ГалоўнаяМерапрыемствы“Сакрэцікі пад шклом” прапануюць зрабіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушачкі”
Бібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы “ткацтва”

“Сакрэцікі пад шклом” прапануюць зрабіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

“Сакрэцікі пад шклом” прапануюць зрабіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
14 ліпеня
Дата правядзення
15.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

У апошні месяц працы выставачнага праекта “Жывыя крыніцы” бібліятэка запрашае прыняць удзел у заключным майстар-класе.

14 ліпеня а 15-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Нінай Шкурдзюк па вырабе дэкаратыўнага пано ў тэхніцы “роспіс па шкле”.

Сярод традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва роспіс займае адносна сціплае месца, бо распаўсюджвацца пачаў толькі напачатку ХХ стагоддзя. Малявалі беларусы на палатне, вясельных куфрах і на шкле.

Малявалі звычайна на прамавугольных кавалках шкла празрыстымі каляровымі лакамі, алейнымі і друкарскімі фарбамі без паўтонаў і колеравых пераходаў. Абрысы малюнка спачатку прапрацоўвалі чорнай лініяй, потым залівалі фарбай. Асабліва папулярнымі былі раслінна-кветкавыя кампазіцыі. Напрыканцы працы мастак падкладваў пад шкло фольгу, што стварала своеасаблівы дэкаратыўны эфект.

У падобнай тэхніцы распісвалі дэкаратыўныя шкляныя рамкі для ікон і сямейных фотаздымкаў. Сёння роспісам па шкле ў Беларусі займаюцца асобныя майстры. Разам з Нінай Шкурдзюк вы зможаце засвоіць асноўныя этапы стварэння традыцыйнага малюнка на шкле і стварыць уласнае пано з характэрнай кампазіцыяй, далікатнай ці насычанай каларыстыкай.

Удакладніць арганізацыйныя моманты і запісацца на майстар-клас можна па тэлефоне (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Глядзіце таксама відэа пра майстар-класы, якія арганізуюцца ў межах этнапраекта.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам