ГалоўнаяМерапрыемствыМузычны свет Генрыха Вагнера
Жыццелюбівы фламандзец
Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Музычны свет Генрыха Вагнера

Музычны свет Генрыха Вагнера
Іншыя Мерапрыемствы
17 чэрвеня – 5 верасня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 17 чэрвеня па 5 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Музычны свет Генрыха Вагнера”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння кампазітара.

Генрых Матусавіч Вагнер (1922–2000) – адзін з найбуйнейшых беларускіх кампазітараў 2-й паловы ХХ стагоддзя. Ён аўтар шматлікіх опер, балетаў, кантат, араторый, сімфанічных, харавых, камерна-інструментальных і вакальных твораў. Кампазітару належыць стварэнне першай беларускай тэлеоперы “Ранак”. Акрамя таго, ён унёс істотны ўклад у развіццё канцэртнага жанру.

Вядомасць Генрыху Матусавічу прынесла опера “Сцежкаю жыцця”. Яна лічыцца першай беларускай операй, звязанай з асэнсаваннем падзей Вялікай Айчыннай вайны. Яе прэм’ера ў 1980 годзе стала значнай музычна-тэатральнай падзеяй рэспублікі і, на думку крытыкаў, адкрыла новую старонку гісторыі беларускай нацыянальнай оперы.

Кампазітар заўсёды імкнуўся ўзбагаціць традыцыі беларускай музыкі сучаснымі сродкамі музычнай выразнасці. Яго музыка нясе ў сабе рысы імпульсіўнасці і дынаміку, а для ўсіх твораў Вагнера характэрны яснасць, прадуманасць драматургічнай канцэпцыі і формы, смелыя і мудрагелістыя мелодыка-рытмічныя лініі.

У экспазіцыі прадстаўлены нотныя зборнікі твораў Г. Вагнера, матэрыялы, прысвечаныя падзеям яго творчага жыцця, а таксама аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць

02.07.2022

З 2 ліпеня па 4 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Беларусь. 1941–1945: Подзвіг. Трагедыя. Памяць”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гармоніі з сабой і светам

01.07.2022

З 1 ліпеня па 26 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “У гармоніі з сабой і светам”.

Пачуццё заўсёднага святла

01.07.2022

Да 80-годдзя Сяргея Фёдаравіча Давідовіча ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 ліпеня па 15 жніўня праходзіць выстаўка “Пачуццё заўсёднага святла”.

Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае

01.07.2022

З 1 ліпеня па 9 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30.06.2022

30 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася архіўная фотавыстава “2022 Год гістарычнай памяці”, прымеркаваная да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Патаемнае святло

30.06.2022

30 чэрвеня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) пачала працу фотавыстава Васіля Белякова “Патаемнае святло”.



Бібліятэкарам