ГалоўнаяМерапрыемствыЦеплыня лазы: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Ажурную закладку прапануюць зрабіць у бібліятэцы
Жыццелюбівы фламандзец

Цеплыня лазы: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Цеплыня лазы: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Іншыя мерапрыемствы
20 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–13.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

20 чэрвеня а 10-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, народным майстрам Беларусі Аленай Гурэцкай па вырабе абярэгаў у тэхніцы лозапляцення.

Лозапляценне – адно з старажытных рамёстваў, якое дайшло да нашых дзён і практычна не змянілася.

Лаза – гэта доўгія, гнуткія сцябліны некаторых хмызнякоў (вярбы, чароту, трыснягу). Дубцы, прыдатныя для пляцення, павінны быць доўгімі, тонкімі, гнуткімі, мець роўную і гладкую паверхню. Каб лаза стала больш эластычнай, перад пачаткам працы яе на 30–40 хвілін замочваюць у вадзе. Матэрыял для пляцення амаль не патрабуе апрацоўкі ці выкарыстання нейкіх спецыяльных прыстасаванняў. Нашы продкі выкарыстоўвалі лазу пры будаўніцтве хат. Выраблялі з яе мэблю – сталы, крэслы, этажэркі, а таксама і рыбалоўныя прылады, кашы. У наш час лозапляценнем займаюцца толькі майстры. Іх творы можна пабачыць на народных святах, конкурсах, фестывалях і кірмашах.

Як сцвярджаюць спецыялісты, па сваіх біяэнергетычных якасцях лаза лічыцца раслінай, кантакт з якой узмацняе дадатную энергетыку чалавека і павялічвае супраціўляльнасць арганізма ўсялякім хваробам. Таму пры вырошчванні і апрацоўцы матэрыялу для лозапляцення чалавек напаўняецца сілай прыроды.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць зрабіць асабісты абярэг з лазы. Такая чароўная рэч стане непаўторным упрыгожаннем інтэр’еру, арыгінальным падарункам сабе, а таксама сябрам ці сваякам.

Для наведвальнікаў патрэбна абавязковая рэгістрацыя: (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам