ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”
Хатні абярэг сваімі рукамі
“Арт-Мінск 2022” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Прэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”

Прэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”
Іншыя мерапрыемствы
25 мая
Дата правядзення
14.00–15.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

25 мая а 14-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”.

Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021–2025 гг. Ініцыятары і ўкладальнікі выдання – Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з удзелам абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці. Дзякуючы іх супольнай працы атрымалася абагульніць каштоўны вопыт работы дамоў, цэнтраў рамёстваў і іх філіялаў, дамоў народнай творчасці і цэнтраў традыцыйнай народнай культуры, цэнтраў ткацтва і дамоў ганчароў, дзейнасць іх гурткоў і студый, сталых і маладых майстроў.

Шматлікія ўзоры традыцыйнага народнага мастацтва захаваліся толькі дзякуючы дзейнасці цэнтраў і дамоў рамёстваў, якія сабралі ўнікальныя калекцыі гука- і відэазапісаў, рукапісных і фотаматэрыялаў, калекцыі прадметаў народнага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэтыя і іншыя інфармацыйныя, арганізацыйныя і метадычныя матэрыялы ўвайшлі ў двухтомнае выданне і з’яўляюцца каштоўным дапаможнікам усім зацікаўленым ведамствам, установам і арганізацыям, краязнаўцам-аматарам і майстрам народных рамёстваў.

Выданне можна разглядаць як творчую справаздачу цэнтраў і дамоў рамёстваў, гісторыя існавання якіх пачалася ў 1990-я гг. і доўжыцца да сённяшняга дня. Нездарма, мерапрыемства адбудзецца на выстаўцы “Жывыя крыніцы”, што прадстаўляе шырокаму колу наведвальнікаў вынік працы майстроў народнай творчасці з розных рэгіёнаў нашай рэспублікі і дэманструе арыгінальныя вырабы, створаныя ў тэхніках ганчарства, ткацтва, роспісу, вышыўкі, карунка- і бісерапляцення, пляцення з прыродных матэрыялаў, выцінанкі і інш.

У прэзентацыі прымуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнікі абласных цэнтраў народнай творчасці, дамоў і цэнтраў рамёстваў.

Музычнае суправаджэнне забяспечыць сямейны фальклорны ансамбль “Крона” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам