ГалоўнаяМерапрыемствыДыялог культур у шматпалярным свеце
Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”
Гліняную цацку-свістульку зробяць на майстар-класе ў бібліятэцы

Дыялог культур у шматпалярным свеце

Дыялог культур у шматпалярным свеце
Іншыя мерапрыемствы
18 мая – 29 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 18 мая па 29 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Дыялог культур у шматпалярным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.

Прапанаваная чытачам экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Дакументы раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый у галіне падтрымання і захавання самабытнасці і індывідуальнасці розных сусветных культур. У іх разглядаюцца праблемы рэзкага скарачэння шырыні культурнай разнастайнасці ў сучасным свеце і падкрэсліваецца важнасць прыняцця своечасовых мер для захавання множнасці культур.

На выставе таксама прадстаўлены дакументы, у якіх разглядаюцца пытанні міжнародна-прававога рэгулявання ў галіне культуры, такія як Усеагульная дэкларацыя ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці, Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, Канвенцыя аб ахове і падтрыманні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення і інш.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дыялог культур у інтарэсах устойлівага развіцця
  • Глабалізацыя і культурная разнастайнасць
  • Культура міру
  • Міжрэлігійны дыялог – важны кампанент збліжэння культур
  • Ахова моўнай разнастайнасці і падтрыманне шматмоўя
  • Узаемадзеянне культур: Рэспубліка Беларусь і краіны свету

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 20 снежня 2002 года (рэзалюцыя A/RES/57/249) і штогод святкуецца 21 мая пачынаючы з 2003 года.

Гэты Дзень дае сусветнай супольнасці магчымасць глыбей усвядоміць каштоўнасці культурнай разнастайнасці і навучыцца развіваць супрацоўніцтва паміж народамі. У рэзалюцыі адзначаецца, што справядлівы абмен і дыялог паміж цывілізацыямі і культурамі на аснове ўзаемаразумення, павагі і роўнай годнасці ўсіх культур – неабходная ўмова для дасягнення сацыяльнай згуртаванасці і міру паміж народамі.

Разнастайнасць культурных форм уключае матэрыяльны і нематэрыяльны складнікі, а таксама індустрыю творчасці і разнастайнасць форм культурнага самавыяўлення. Гэты Дзень дае падставу падумаць над тым, якім чынам разнастайнасць форм культурнага самавыяўлення спрыяе дыялогу, узаемаразуменню, а таксама фарміраванню сацыяльных, экалагічных і эканамічных фактараў устойлівага развіцця.

Карысныя спасылкі

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Выстава будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі ўзаемадзеяння культур, моўнай і культурнай разнастайнасцю.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам