ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”
Вольны птах беларускіх нябёсаў
Дыялог культур у шматпалярным свеце

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”
Іншыя Мерапрыемствы
21 мая
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

21 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Андрэя Караля і Кацярыны Вараб’ёвай “Эвристические сказки. Обучение через открытие. Приключения Лисёнка и его друзей”.

Чытаючы казачныя гісторыі, у якіх героі трапляюць у розныя сітуацыі, дзеці навучацца разважаць над кожнай гісторыяй, знаходзіць у іх свае адказы і рашэнні, параўноўваць іх з іншымі.

Да кожнай казкі прыведзены пытанні, адказы на якія ўдзельнікі заняткаў будуць знаходзіць разам з летуценным Лісянём, мудрым Катом і начытаным Зайцам.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

У гармоніі з сабой і светам

01.07.2022

З 1 ліпеня па 26 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “У гармоніі з сабой і светам”.

Пачуццё заўсёднага святла

01.07.2022

Да 80-годдзя Сяргея Фёдаравіча Давідовіча ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 ліпеня па 15 жніўня праходзіць выстаўка “Пачуццё заўсёднага святла”.

Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае

01.07.2022

З 1 ліпеня па 9 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: сучаснае і будучае”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30.06.2022

30 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася архіўная фотавыстава “2022 Год гістарычнай памяці”, прымеркаваная да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Патаемнае святло

30.06.2022

30 чэрвеня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) пачала працу фотавыстава Васіля Белякова “Патаемнае святло”.

“Сакрэцікі пад шклом” прапануюць зрабіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

30.06.2022

У апошні месяц працы выставачнага праекта “Жывыя крыніцы” Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у заключным цыкле майстар-класаў з вядомымі майстрамі народнай творчасці.



Бібліятэкарам