ГалоўнаяМерапрыемствыВэбінар “Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў”
Майстру кніжнай графікі прысвячаецца
Лорд англійскага мастацтва

Вэбінар “Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў”

Вэбінар “Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў”
Іншыя мерапрыемствы

19 мая з 10.00 да 11.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца вэбінар “Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў”.

На вэбінары будуць паказаны метады аператыўнага рамонту блока сучасных дакументаў, якія прымяняюцца:

  • пры пашкоджанні блока ля карашка;
  • пры выпадзенні сшытка;
  • для ўклейкі аркуша / ксеракопіі аркуша.

У рамках вэбінара ўдзельнікі азнаёмяцца з новым матэрыялам, які выкарыстоўваецца пры аператыўным рамонце кніжнага блока сучасных дакументаў.

Запрашаем да ўдзелу захавальнікаў бібліятэчных фондаў.

Колькасць месцаў абмежавана 100 удзельнікамі.

Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца.

Мерапрыемства будзе праходзіць з дапамогай платформы Zoom.

Падключыцца да канферэнцыі:
https://us02web.zoom.us/j/81327384671?pwd=U1Zl29V5uoXImUr7tC0wn_xdbAPGy9.1

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 813 2738 4671
Код доступу: 086981

Кантактная асоба:
Муратава Дзіяна Анатольеўна,
загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў
цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў,
тэл. (8 017) 293 28 72,
e-mail: muratova@nlb.by

Мерапрыемствы

Невычэрпнае багацце слова

01.06.2023

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

30.05.2023

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.



Бібліятэкарам