ГалоўнаяМерапрыемствы“Арт-Мінск 2022” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Прэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”
Вольны птах беларускіх нябёсаў

“Арт-Мінск 2022” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

“Арт-Мінск 2022” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
19 мая – 27 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

19 мая ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася выстаўка “Арт-Мінск 2022”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў пяты раз прымае штогадовы фестываль мастацтва “Арт-Мінск” і зноў станновіцца часткай мінскай выставачнай прасторы – вялікай і яскравай галерэі памерам з горад. Фестываль з’яўляецца адным з самых значных мастацкіх мерапрыемстваў Беларусі, маштабным святам, падпарадкаваным адзінай мэце – падарыць жыхарам і гасцям горада асалоду ад мастацтва.

“Арт-Мінск 2022” прысвечаны 955-годдзю горада. У экспазіцыі –работы, якія адлюстроўваюць яго стылёвую, культурную і гістарычную разнастайнасць. Мінск эклектычны, шматгранны. Бясконцасць пластоў яго разумення і пазнання ўразяць жыхароў і турыстаў. Творчая энергія, выканальніцкі талент і шчырая прыхільнасць да роднага горада аб’яднала аўтараў розных пакаленняў і светапоглядаў, вядомых майстроў і маладых мастакоў. У выстаўцы сугучныя як класічныя жанры і стылі, так і сучаснае мастацтва. Пейзажы, партрэты, нацюрморты, абстракцыя і выяўленчыя эксперыменты прадставяць яскравую панараму сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва.

Арганізатарамі і партнёрамі выстаўкі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

Выстаўка будзе працаваць да 27 чэрвеня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам