ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі па маляванні ніткамі
Мір, салідарнасць, давер, адзінства!
Круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы”: да 120-годдзя з дня нараджэння

Запрашаем на творчыя заняткі па маляванні ніткамі

Запрашаем на творчыя заняткі па маляванні ніткамі
Іншыя мерапрыемствы
14 мая
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па тэхніцы ніткаграфіі “Каляровыя фантазіі”.

Замест пэндзліка, удзельнікі будуць выкарыстоўваць прамочаныя фарбай ніткі, пры дапамозе якіх на аркушы паперы з’явіцца незвычайная выява.

Дзеці змогуць праявіць фантазію, спалучаючы ў кампазіцыі розныя колеры і ўзоры. Кожны ўдзельнік напіша непаўторную карціну, перадаючы ў яркіх фарбах вясновы настрой.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам