ГалоўнаяМерапрыемствыГліняную цацку-свістульку зробяць на майстар-класе ў бібліятэцы
Дыялог культур у шматпалярным свеце
Майстру кніжнай графікі прысвячаецца

Гліняную цацку-свістульку зробяць на майстар-класе ў бібліятэцы

Гліняную цацку-свістульку зробяць на майстар-класе ў бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
18 мая
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

18 мая а 15-й гадзіне ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбудзецца сустрэча па вырабе глінянай цацкі-свістулькі з сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Іванам Дашковым.

З глыбінь вякоў даносіцца да нас гук глінянай цацкі-свістулькі. Маленькі хлопчык, які бярэ ў рукі кавалачак гліны – падарунак маці-зямлі, хоча зрабіць тую ж цацку, з якой гуляў яго аднагодак тысячы гадоў таму. Так дзіця спасцігае вялікую таямніцу няспыннага жыцця.

Bытокі глінянай цацкі – у неаліце, які доўжыўся на тэрыторыі Беларусі з IV па II тысячагоддзе да нашай эры. Byчоныя знаходзяць цацкі падчас раскопак курганоў, паселішчаў старажытнага чалавека. Першымі былі бразготкі i свістулькі: іх нашы продкі выкарыстоўвалі не толькі як дзіцячыя забаўкі, але і як абярэгі ад “нячыстай сілы”. У народзе верылі, што свіст цацкі і гук бразготкі аберагалі дзяцей ад злых духаў.

Сёння цацкі, вылепленыя сучаснымі майстрамі, маюць шмат падабенства з цацкамі, створанымі старажытным чалавекам. Яны невялікага памеру, простыя па форме, увасабляюць тыя ж сюжэтныя вобразы.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць стварыць такую ж цацку, якую стваралі людзі тысячы гадоў назад. Гэты гліняны цуд – сапраўдная скарбніца генетычнай памяці і ўвасабленне эстэтычнай дасканаласці.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 50.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам