ГалоўнаяМерапрыемствыДоўгачаканая Бібліяноч вяртаецца! Сустракайце!
Размова з адвакатам аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі
Геній, непадуладны часу

Доўгачаканая Бібліяноч вяртаецца! Сустракайце!

Доўгачаканая Бібліяноч вяртаецца! Сустракайце!
Іншыя мерапрыемствы
29 красавіка
Дата правядзення
19.00–23.00
Час правядзення

29 красавіка бібліятэкі Беларусі запрашаюць на “Бібліяноч-2022” – міжнародную акцыю ў падтрымку чытання! ДВА гарады = ВОСЕМ бібліятэк = СЕМ арыгінальных тэм і мора цікавых падзей.

! БІБЛІЯНОЧ-МІНСК 19.00–23.00

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116)
Тэма: “NLB. Энергія будучыні” (праграма)
Тэл. для даведак: (8 017) 368 37 37.

У гэтую ноч бібліятэка стане сапраўдным правадніком у будучыню і дазволіць даведацца ўсе грані энергій свайго “алмаза”! У праграме – актыўныя квесты ад кампаніі “Квесторыя”, шахматна-шашачны турнір, “настолкі” ад “Hobby World”, выступленне фолк-гурта “Guda”, літаратурная віктарына для знатакоў фэнтэзі “Terra Incognita”, ілюзійныя шоу, музычна-літаратурная гасцёўня “Прагулкі скрозь стагоддзі”, дэманстрацыі кінастужак і многае іншае! Маленькіх гасцей пацешаць школа дзіцячай мультыплікацыі “Энфіс”, аквагрым, майстар-класы ад ЦДАДіМ “АРТ” і Майстэрні юных мастакоў, выступленне дзіцячага лялечнага тэатра “Бусы” і творчыя сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі.

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4)
Тэма: “Сувязь часоў”
Тэл. для даведак: (8 017) 394 16 84, 350 06 14.

Бібліятэка запрашае акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць баль сапраўднай пушкінскай эпохі! Дарослых і дзетак чакаюць выступленні музычных калектываў, кіна- і мультпаказы, займальныя настольныя гульні і майстар-класы па народных промыслах.

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16)
Тэма: “Купала фэст”
Тэл. для даведак: (8 017) 243 46 21, 242 70 30.

Разнастайнасцю ўразіць аўтэнтычны фестываль з нясумнымі сустрэчамі ад “Мінскія вячоркі”, загадкавым “KUPALA KVEST”, музычнай праграмай ад гурта “Lumiere Tales” з праекцыйным светлавым шоу, а таксама арыгінальнымі майстар-класамі: энергічным “Танцуем! Польку беларускую!”, чарадзейным “Магічныя народныя лялькі” і нават смачным – ад шэф-кухара, эксперта беларускай кухні Алены Мікульчык!

Бібліятэка-філіял № 7 імя Якуба Коласа (вул. Пляханава, 97/4)
Тэма: “Колас. Life”
Тэл. для даведак: (8 017) 271 90 91, 322 76 06.

Цікавыя сустрэчы літаратуразнаўцаў, паэтычныя чытанні з дзіцячай беларускай пісьменніцай Аленай Шчарбаковай, атмасферная музычная праграма “Маладое калоссе” з удзелам навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі і нават сумесны прагляд дакументальнага фільма “Якуб Колас: найпрыгажэйшая кветка Палесся” дакладна не пакінуць абыякавымі знатакоў творчасці класіка беларускай літаратуры. А аматарам сюрпрызаў падыдзе гастранамічная пляцоўка “Пачастункі ад дзядзькі Якуба”.

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка і Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Фабрыцыуса, 28)
Тэма: “ЭКАПАЗЛ: пра здароўе і не толькі...”
Тэл. для даведак: (8 017) 374 20 44.

Наведаць “Аграсядзібу”, захапіць кніжку з “Літаратурнага чамаданчыка”, пагаварыць з пчалярамі, выпіць гаючы вітамінавы чай і даведацца шмат новага пра экалогію і здароўе? Лёгка! Наведвальнікаў чакаюць інтэлектуальная гульня “Выбух мозгу”, экскурсіі па Музеі гісторыі медыцыны Беларусі, дзіцячыя мастацкія куткі, пляцоўкі для настольных гульняў і пазлаў, дэкарыраваныя эка- і фотазоны, гістарычная рэканструкцыя першай медыцынскай дапамогі часоў Вялікай Айчыннай вайны і займальныя майстар-класы. У гасцях у бібліятэкі – прадпрыемствы “Белмедпрэпараты” і “Мінскінтэркапс” са сваімі сюрпрызамі.

! БІБЛІЯНОЧ-KIDS 18.00–21.00

Дзіцячая бібліятэка № 5 (вул. Русіянава, 48)
Тэма: “Нясумны вечар, ці Цуды ў бібліятэцы”
Тэл. для даведак: (8 017) 370 61 89.

Занятак па душы тут знойдзе сабе кожны маленькі кнігалюб: сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Сяргеем Клімковічам, настольныя гульні, разнастайныя майстар-класы, канцэрт жывой музыкі, экскурсія ад інфацэнтра японскай культуры. А казачная госця – балотная кікімара “спадарыня Кікі” – раскажа пра гісторыю і таямніцы зачараванага балота. Будзе цікава, таямніча і трохі страшна!

! БІБЛІЯНОЧ-БРЭСТ 19.00–22.00

Бібліятэка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (вул. Маскоўская, 267)
Тэма: “AI vs IQ” (штучны інтэлект супраць інтэлекту чалавека)
Тэл. для даведак: (8 016) 232 17 78.

Берасцейцаў запрашаюць пазмагацца са штучным інтэлектам! Ацаніць свае здольнасці і падтрымаць спаборніцкі дух дапамогуць інтэлектуальна-забаўляльная гульня IQuiz “Літаманія”, паядынак з шахматным робатам, бой радыёкіруемых машын, майстар-клас “Праграміст за гадзіну” і выступленне “Тэатра робатаў”!

Уваход на мерапрыемствы вольны,
з сабой можна прыхапіць сяброў і добры настрой!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам