ГалоўнаяМерапрыемствыПершакрыніца жыцця: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Чароўная магія графікі Валерыя Слаука (+відэа)
Народныя традыцыйныя матывы ў паштоўках

Першакрыніца жыцця: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Першакрыніца жыцця: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Іншыя мерапрыемствы
20 красавіка
Дата правядзення
18.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

20 красавіка а 18-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўніком народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Бусляня” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, народным майстрам Беларусі Вольгай Хачковай па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка”.

Ужо зусім блізка найвялікшае хрысціянскае свята – Вялікдзень. Яго неадменным народным сімвалам з’яўляецца каляровае распісное і ўпрыгожанае яйка. Гэта не толькі эстэтычны элемент святочнага стала, але і вельмі старажытны сакральны сімвал першакрыніцы жыцця, касмаганічнага пачатку. Да яго расфарбоўкі заўжды падыходзілі з поўнай адказнасцю і належным, напрацаваным вякамі эстэтычным густам.

Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя “пісанкі” – яйкі, размаляваныя ад рукі сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі, – былі вельмі папулярныя. Распісванню яек прысвячалі шмат часу, за гэтым заняткам сям’я праводзіла ўвесь вечар Вялікага Чацвярга. “Пісалі” яйкі спецыяльнымі каляровымі фарбамі і спецыяльнымі маленькімі кручкамі з тонкага дроту, якія мачалі ў растоплены воск.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць зрабіць асаблівае велікоднае яйка. Такія чароўныя рэчы стануць непаўторным упрыгожаннем інтэр’еру, арыгінальным падарункам сябрам і сваякам.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 50.
Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.



Бібліятэкарам