ГалоўнаяМерапрыемствыЧароўная магія графікі Валерыя Слаука (+відэа)
Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькі кошык”
Першакрыніца жыцця: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Чароўная магія графікі Валерыя Слаука (+відэа)

Чароўная магія графікі Валерыя Слаука (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
19 красавіка – 8 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

19 красавіка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё казачнай выстаўкі “Магія графікі”, прымеркаванай да 75-годдзя беларускага мастака Валерыя Слаука.

Валерый Пятровіч – аўтар сотняў візуальных увасабленняў беларускіх і замежных фальклорных персанажаў, аўтарскіх фантастычных сюжэтаў. Містычныя вобразы яго герояў зачароўваюць не адно пакаленне дзяцей і дарослых. Кожная кампазіцыя і кожная гісторыя ў прасторы графічнага ліста – выяўленчы літаратурны твор з характэрнымі аўтарскімі вынаходкамі, містычным гучаннем, прапісанымі да дробязей персанажамі і іх навакольным светам.

У экспазіцыі наведвальнікі змогуць убачыць традыцыйныя казачныя вобразы сусветнай і беларускай міфалогіі – улюбёную тэму мастака. Сярод работ – харызматычныя каты, казуркі, чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі і шмат іншых фантастычных стварэнняў. Ювелірная дакладнасць, мноства дэталяў, мяккая карыкатурнасць персанажаў, насычаны дробязямі фон падзей, дынамічнасць сюжэтаў падштурхоўваюць разглядаць чароўныя творы мастака зноў і зноў, знаходзіць новыя цікавыя гісторыі.

Магія графікі Валерыя Слаука – у яе загадкавасці, шматзначнасці, тонкай іроніі. Яна чаруе гледачоў і заклікае ўслед за аўтарам паглыбіцца ў магічны казачны свет.

Усе работы ў экспазіцыі – з калекцыі сябра і творчага паплечніка Валерыя Пятровіча – Рыгора Сцяпанава.

Валерый Слаук – знакаміты ілюстратар, удзельнік шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010), дыпламант 1-й ступені Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” (Масква, 2009), пераможца ў намінацыі “Лепшы майстар” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” (2008), лаўрэат прэміі “Лепшы ілюстратар года” (2008).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 8 чэрвеня 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам