ГалоўнаяМерапрыемствыЖавароначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!
Канцэрт класічнай і сучаснай фартэпіяннай музыкі
Запрашаем дзяцей у падарожжа па Млечным шляху

Жавароначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!

Жавароначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!
Іншыя мерапрыемствы
14 красавіка
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

14 красавіка а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і свят, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталляй Гамаюнавай па вырабе аб’ёмнай цацкі “птушка” ў тэхніцы “выцінанка”.

Адзін з відаў самабытнага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выцінанка – быў распаўсюджаны ў народным побыце ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Беларускія выцінанкі ствараліся пераважна аднаколернымі, а іх малюнак залежаў ад прызначэння вырабу, фантазіі, умення аўтара і ад рэгіёна, у якім ён жыў. Сучасная беларуская выцінанка характарызуецца багатай тэматыкай, разнастайнай тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але заўсёды пры гэтым арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць зрабіць аб’ёмны вобраз жаўрука. Гэтая птушка адной з першых прылятала з выраю, лічылася “вестуном” вясны і любімым у народзе вобразам узнёслай душы. Такія абярэгі нашы продкі вешалі на дрэвы напрадвесні старажытнага свята “Гуканне вясны”.

Запрашаем на майстар-клас Наталлі Гамаюнавай для стварэння свайго чароўнага сімвала развітання з зімой, абуджэння прыроды і вяртання цяпла!


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81 (для СМІ), 293 27 50368 37 37 (для даведак).

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам