ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”
З добрым набыткам
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”
Іншыя мерапрыемствы
2 красавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

2 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Ане-Катрыне Вестлі “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”.

Займальныя і забаўныя аповесці А.-К. Вестлі папулярныя ў многіх краінах. Чытаючы аб дружнай і вясёлай шматдзетнай сям’і, дзеці даведаюцца, як узаемная падтрымка дапамагае знайсці рашэнне ў любой сітуацыі і здабыць новых сяброў.

У рухавых гульнях “Прайдзі па звілістай сцежцы” і “Танцуем, седзячы на крэсле” дзеці змогуць праявіць спрыт і ўменне гуляць у камандзе.

Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.


Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам