ГалоўнаяМерапрыемствыХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Ахова працы і тэхніка бяспекі: забеспячэнне праў кожнага работніка
Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькі кошык”

Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Іншыя мерапрыемствы
10 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення

10 чэрвеня адбудзецца прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” па тэме “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” штогод становіцца найважнейшай пляцоўкай для абмену вопытам і пошуку перспектыўных напрамкаў развіцця інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры.

Удзельнікі канферэнцыі – вучоныя, спецыялісты сферы культуры, навукі і адукацыі, распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння і ўсе, хто цікавіцца пытаннямі гуманітарнай сферы. Плануецца абмеркаванне пытанняў інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця грамадства, інавацыйных праектаў і іх практычнай рэалізацыі ў электронным асяроддзі з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і інтэграцыі інфармацыйнага патэнцыялу розных краін у сусветную інфармацыйна-культурную прастору. Асаблівую ўвагу сёлета плануецца надаць лічбавым калекцыям у прасторы культуры: іх стварэнню, папулярызацыі, пытанням аўтарскага права і адкрытага доступу.

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

  • установы культуры, навукі і адукацыі ва ўмовах інфарматызацыі: змяненне статусу і функцый, супрацоўніцтва, пашырэнне і віртуалізацыя паслуг;
  • захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны: праблемы і вынікі фарміравання электроннага кантэнту, выкарыстання / укаранення інфармацыйных тэхналогій, доступу, рэстаўрацыі і інш.;
  • інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры: “воблачныя”, мабільныя, 3D-тэхналогіі, інтэрнэт рэчаў, дапоўненая рэальнасць; эканоміка уражанняў / эмоцый і інш.;
  • арганізацыя і правядзенне адукацыйных і сацыякультурных мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем рэсурсаў бібліятэк, музеяў і архіваў;
  • varia.

Запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння і электронных рэсурсаў.

Пляцоўкі правядзення канферэнцыі:

  • XXVIII Міжнародная спецыялізаваная выстава “ТІБО” (пр. Победителей, 111а)
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, пам. 307).

Азнаёміцца з інфармацыйным лістом канферэнцыі і зарэгістравацца ў якасці дакладчыка або госця можна да 20 мая 2022 г. тут.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ўдзел у канферэнцыі магчымы ў вочным і дыстанцыйным фарматах.

Запрашаем да ўдзелу!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам