ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Дзіўны парасончык”
Віртуоз партрэта
Герой эпічнай паэмы

Запрашаем на творчыя заняткі “Дзіўны парасончык”

Запрашаем на творчыя заняткі “Дзіўны парасончык”
Іншыя мерапрыемствы
26 сакавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

26 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Дзіўны парасончык”, на якіх яны зробяць аб'ёмную аплікацыю з каляровай паперы.

Юным ўдзельнікам давядзецца прыкласці крыху намаганняў і навучыцца акуратна выразаць кругі з паперы, правільна складаць і акуратна наклеіваць дэталі на аснову з кардону. Маленькая дэталь у выглядзе атласнай стужачкі ўпрыгожыць кампазіцыю.

У выніку, атрымаецца маляўнічы парасон, з якім не страшны вясновы дожджык.

Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі паслухаюць вясёлыя мелодыі і пагуляюць у рухавыя гульні.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам