ГалоўнаяМерапрыемствы"В них солнце мая, в них любви рассвет…"
Запрашаем на публічную лекцыю, прысвечаную Году гістарычнай памяці
На дарогах жыцця

"В них солнце мая, в них любви рассвет…"

"В них солнце мая, в них любви рассвет…"
Іншыя мерапрыемствы
4 сакавіка
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

4 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт “Мы любві прысвяцім гэтую сустрэчу!”, прымеркаваны да Дня жанчын.

Калі з пачаткам вясны, цвіцення і абуджэння прыроды прыходзіць гэтае светлае свята, нашы сэрцы напаўняюцца пяшчотай, цеплынёй і любоўю.

Шчырыя віншаванні з надыходзячым Днём жанчын цудоўная палова калектыву атрымала ад намесніка генеральнага дырэктара Аляксандра Сушы. Ён пажадаў, каб кожны дзень года дарыў толькі прыемныя імгненні, мужчынскую любоў, удзячнасць і ўвагу.

Незабыўныя эмоцыі і зарад добрага настрою выклікалі ў мілых дам выступленні таленавітых артыстаў дзіцячай акадэміі эстрады “Splash” Сафіі Трубанавай і Мацвея Кузняцова, а таксама харызматычнага трыа Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў складзе Арцёма Хамічонка, Уладзіслава Даніловіча, Сяргея Спруця.

Акунуцца ў цёплую святочную атмасферу і нагадаць пра пяшчотныя пачуцці мужчынскай паловы калектыву дапамаглі знаўцы жаночай душы і, па сумяшчальніцтве, вядучыя канцэрта – загадчык аддзела алічбоўкі дакументаў Яўген Жук, загадчык сектара інфармацыйна-вылічальнага аддзела Валерый Красноў і галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Аляксей Тарасаў.

Дарагія калегі-жанчыны! Расцвітайце разам з першымі цёплымі прамянямі сонца і прыродай, абуджайцеся і атрымлівайце асалоду ад гэтай чароўнай пары года! Жадаем вам моцнага здароўя, любві, дабрабыту, станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам