ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Падарунак для капітана”
У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны
Фестываль пейзажа

Запрашаем на творчыя заняткі “Падарунак для капітана”

Запрашаем на творчыя заняткі “Падарунак для капітана”
Іншыя мерапрыемствы
26 лютага
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

26 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Падарунак для капітана”, на якіх яны даведаюцца аб незвычайным кірунку сучаснага мастацтва пад назвай “трэш-арт” і зробяць у гэтай тэхніцы бінокль.

За аснову трэш-вырабу дзеці возьмуць ўтулкі ад папяровых рулонаў і абгарнуць іх каляровай паперай, а потым упрыгожаць рознымі па колеры і фактуры папяровымі палоскамі і дэкаратыўнымі элементамі.

Разнастаяць творчы працэс музычныя паўзы і чытанне апавядання А. Шышова “Бинокль”.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам