ГалоўнаяМерапрыемствыСкрозь стагоддзі: Нацыянальная бібліятэка і Акадэмія мастацтваў святкуюць юбілей беларускага кнігадрукавання
Сацыяльная роўнасць і справядлівасць
Запрашаем на творчыя заняткі “Сунічная паштоўка”

Скрозь стагоддзі: Нацыянальная бібліятэка і Акадэмія мастацтваў святкуюць юбілей беларускага кнігадрукавання

Скрозь стагоддзі: Нацыянальная бібліятэка і Акадэмія мастацтваў святкуюць юбілей беларускага кнігадрукавання
Іншыя мерапрыемствы
10 лютага – 12 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

10 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Скрозь стагоддзі”, прысвечанай 500-годдзю “Малой падарожнай кніжкі” – першай кнігі, выдадзенай на беларускіх землях.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і прадстаўляе работы студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў, выкананыя ў тэхніцы высокага друку і камп’ютарнай графікі, напоўненыя эксперыментамі ў межах традыцыйных форм шрыфтавай графікі і эстэтыкай старажытнай першакрыніцы.

Сучасныя тэхналогіі, магчымасці камп’ютарнай графікі і лічбавага друку далі мастакам шырокі прастор для самавыяўлення. Дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усевалад Свентахоўскі аднавіў шрыфты па матывах скарынінскіх, стварыў наборы літар для высокага друку тыпаграфскімі фарбамі. Прарэктар Акадэміі мастацтваў Андрэй Васiлеўскi на самаробнай паперы ўласнага гатунку распрацаваў факсiмiльныя адбiткі тытульных аркушаў выдання. Ва ўнісон тэме гучаць графічныя вобразы старажытных рэалій старшага выкладчыка факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, мастака-графіка Усевалада Швайбы – пяро, шрыфтавыя кампазіцыі, лацінскія іншасказанні, сярэдневяковы каларыт, турбаны і армілярныя сферы.

Творцы пераасэнсоўваюць кніжную спадчыну не толькі ў графіцы, але і ў жывапісе. Мастак і выкладчык Акадэміі мастацтваў Станіслаў Сугінтас прадстаўляе жывапісны трыпціх “Шлях Першадрукара”, створаны менавіта да юбілею беларускага кнігадрукавання.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні, прысвечаныя дзейнасці беларускага першадрукара, даследаванні “Малой падарожнай кніжкі” і факсіміле гэтага ўнікальнага зборніка для падарожнікаў, а таксама паштоўкі з серыі “Мастацкая Скарыніяна” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запрашаем усіх зацікаўленых!


На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе доўжыцца да 12 красавіка 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам