ГалоўнаяМерапрыемствыНовы выставачны праект – “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)
Запрашаем на музейныя заняткі “Знаёмства з птушкай года”
Запрашаем на творчыя заняткі “Навука вакол нас”

Новы выставачны праект – “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)

Новы выставачны праект – “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
27 студзеня – 22 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

27 студзеня ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “FASHION-ілюстрацыя”.

Экспазіцыя створана ў межах штогадовага выставачнага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” і прадстаўляе гісторыю ўзнікнення і развіцця fashion-ілюстрацыі – мастацтва перадачы модных ідэй у візуальнай форме.

На выставе гледачоў чакаюць:

  • факсімільныя выданні летапісных зводаў еўрапейскіх і беларускіх зямель з выявамі адзення тагачаснага насельніцтва і зборамі саслоўных партрэтаў вышэйшых слаёў грамадства;
  • мода XVIII–ХІХ стст. – арыгінальныя аўтарскія гравюры з выявамі жаночых і мужчынскіх касцюмаў, лепшыя часопісы моды еўрапейскіх і расійскіх выдаўцоў;
  • модныя вобразы ХХ ст. – работы знакамітых Бакста і Эртэ, альбомы дамоў моды і часопісы выдавецтваў СССР і БССР, папулярныя ва ўсім свеце часопісы Vogue, Harper’s Bazaar, Marie Claire, Elle з выявамі стыльных мадэляў ад Г. Шанэль, П. Кардэна, І. Сен-Ларана;
  • уражальныя і экспрэсіўныя акварэлі беларускай fashion-ілюстратаркі Веранікі Талецкай;
  • творчыя працы студэнтаў кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Цікавасць для наведвальнікаў прадставіць і калекцыя адзення творчага тандэму Вольгі Дзяйко (брэнд “Ежевика”) і беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча. Тэму ўзаемапранікнення моды і мастацтва раскрыюць яшчэ некалькі сяброў Беларускай палаты моды з розных рэгіёнаў Беларусі – таленавітыя мастакі-мадэльеры Таццяна Яфрэмава, Тамара Гарыдавец, Кацярына Буцер.

Дапоўняць маштабную экспазіцыю рэчы з асабістай калекцыі Ігара Сурмачэўскага, дэталёвая рэканструкцыя галаўных убораў Ганны Юхнавец, лялькі Марыі Шкуратавай у строях адпаведнай эпохі.

Выставачны праект “FASHION-ілюстрацыя” праз рэтраспектыўны паказ перыядычных выданняў і графічных матэрыялаў дапаможа не толькі прасачыць развіццё і змяненне модных тэндэнцый ад старажытнасці да сучаснасці, але і пазнаёміць з асаблівасцямі мастацтва стварэння і адлюстравання модных вобразаў розных эпох і краін, а таксама з асобамі, якія пакінулі прыкметны след у сусветнай і айчыннай модзе і fashion-ілюстрацыі.

Увага! Толькі ў дзень вернісажу ў гледачоў будзе рэдкая магчымасць убачыць збор гравюр моднага адзення XVI ст. розных краін свету ў арыгінале выдання 1590 г., ілюстраванага італьянскім мастаком і гравёрам Чэзарэ Вечэліа.

Запрашаем усіх зацікаўленых!


Праект будзе доўжыцца да 22 мая 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На вернісаж уваход вольны, у астатні час –  па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце рэпартажы пра выставу тэлеканала "Беларусь 1":

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам