ГалоўнаяМерапрыемствыУшанаванне пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Спажывец і яго правы: да Сусветнага дня абароны правоў спажыўца
Парыў да святла

Ушанаванне пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

Ушанаванне пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня
Дата правядзення
14.00 – 16.00
Час правядзення
Галерэя "Лабірынт" (3 паверх)
Месца правядзення

18 студзеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Конкурс быў ініцыяваны восенню 2021 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ладзіўся ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” пры ўдзеле газеты “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкай газеты”, часопіса “Бярозка”, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, канала “Культура” Беларускага радыё і радыёстанцыі “Цэнтр FM”. У ім прынялі ўдзел 827 чалавек. Конкурс стаў папулярным сярод шырокай аўдыторыі дзяцей і дарослых з розных куточкаў Беларусі і нават прыцягнуў увагу замежных удзельнікаў.

Мерапрыемства пачнецца а 14-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Ганаровым госцем стане сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік. Ён шчыра падтрымліваў творчую ініцыятыву, сачыў за ёй, знаёміўся з працамі ўдзельнікаў. Спадзяёмся, што сустрэча з такім цікавым чалавекам і віншаванні ад яго будуць адным з лепшых і найбольш каштоўных падарункаў для гасцей і ўдзельнікаў святочнай імпрэзы.

З прывітальнымі словамі да пераможцаў конкурсу, іх настаўнікаў, бацькоў і родных звернуцца сябры журы і аргкамітэта. Усіх лаўрэатаў чакаюць памятныя падарункі і віншаванні ад інфармацыйных партнёраў конкурсу.

Святочны настрой гасцям мерапрыемства падораць музычныя выступленні Алесі Сівохінай, аўтара ўласных песень, рэжысёра, мастацкага кіраўніка народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, і іншых выканаўцаў. Госці мерапрыемства пачуюць вершы Змітрака Бядулі ў выкананні вучняў сярэдняй школы № 34 г. Бабруйска, праслухаюць конкурсныя эсэ.

Прыемнай нечаканасцю для прысутных стане незвычайны падарунак, які ўручыць Нацыянальнай бібліятэцы наша калега з Пінкавіцкай сельскай бібліятэкі, удзельніца конкурсу “Беларускі салавей” Святлана Мажароўская.

Па завяршэнні імпрэзы ўдзельнікаў чакае экскурсія па “алмазе ведаў”.

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да нашага святочнага мерапрыемства.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам