ГалоўнаяМерапрыемствыНавагоднія цуды
Запрашаем на калядную батлейку “Цар Ірад”!
Той самы падарунак да 1000-годдзя

Навагоднія цуды

Навагоднія цуды
Іншыя мерапрыемствы
13 снежня – 28 студзеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 13 снежня па 28 студзеня запрашаем на выставу “Навагоднія цуды” ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164).

Новы год – самае доўгачаканае свята года! Яно дорыць адчуванне чараўніцтва і казкі, усе мараць аб тым, як дасягнуць жаданых мэт, зрабіць крок насустрач шчасцю, падарыць радасць блізкім. Прыемная навагодняя мітусня ахоплівае ўсіх без выключэння. Людзі ходзяць па крамах у пошуках падарункаў для сваіх сяброў і родных, выбіраюць самыя прыгожыя ўборы і прадумваюць меню святочнага стала.

Кніжная выстаўка “Навагоднія цуды” дапаможа кожнаму акунуцца ў святочную атмасферу! На экспазіцыі прадстаўлена літаратура з цікавымі ідэямі па афармленні святочнага стала, складанні навагодняга меню, рэкамендацыямі па выбары святочных убораў, стварэнні сувеніраў і ёлачных упрыгажэнняў сваімі рукамі. Таксама на выставе прадстаўлена мастацкая літаратура навагодняй тэматыкі для дзяцей і дарослых.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам