Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Кошт наведвання
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў далучыцца да калядных сустрэч і паглядзець лялечную тэатралізаваную пастаноўку “Цар Ірад”.
У кожнага наведвальніка будзе магчымасць:
- дакрануцца да таямніцы стварэння каляднага спектакля;
- паспрабаваць сябе ў ролі акцёра батлеечнага тэатра;
- стварыць сімвал Калядаў – Віфліемскую зорку.
А таксама атрымаць вялікае задавальненне ад пазнання новага і цікавага.
Спектакль ладзяць вучні 5 “А” сярэдняй школы № 180 г. Мінска пад кіраўніцтвам педагога Анастасіі Валянцінаўны Усніч.
Калядныя сустрэчы разлічаны на дзяцей 6–12 гадоў.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс для індывідуальных наведвальнікаў і груп па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.
E-mail: tatsianazablotskaya@gmail.com