ГалоўнаяМерапрыемствыТой самы падарунак да 1000-годдзя
Навагоднія цуды
Запрашаем на творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”

Той самы падарунак да 1000-годдзя

Той самы падарунак да 1000-годдзя
Іншыя мерапрыемствы
14–21 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

14 снежня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбылося адкрыццё выставы “Той самы падарунак да 1000-годдзя”.

Упершыню ў Мінску для шырокай грамадскасці будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць пабачыць экзэмпляр знакавага для беларускай культуры друкаванага кніжнага помніка – Берасцейскай, ці Радзівілаўскай, Бібліі, самага прыгожага, дарагога, маштабнага беларускага выдання XVI–XIХ стст.

Выданне пабачыла свет у 1563 г. у Берасцейскай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага і ў далейшым атрымала сусветную славу і прызнанне як сапраўдны шэдэўр эпохі Адраджэння. У 2019 г. Берасцейская Біблія была падаравана на 1000-годдзе горада Брэсту.

Разам са спецыяльна дастаўленым з Брэста ўнікальным экзэмплярам у музеі будзе экспанавацца каштоўнае факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі, выпушчанае да святкавання 1000-гадовага юбілею горада над Бугам. Над факсіміле працавалі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецкага дома “Сегмент”. Дакладна ўзноўленыя памер, знешні выгляд, рукапісныя надпісы і паметкі і іншыя асаблівасці арыгінала, па старажытных тэхналогіях уручную выкананы спецыяльны пераплёт. Асобнік дапоўнены культуралагічным даследаваннем Аляксандра Сушы “Асэнсаванне шэдэўра”.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 21 снежня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Вольны птах беларускіх нябёсаў

19.05.2022

З 19 мая па 29 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вольны птах беларускіх нябёсаў”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы (1902–1964).

Майстру кніжнай графікі прысвячаецца

16.05.2022

З 16 мая ў бібліятэцы працуе выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, патрыярха беларускай каляровай лінагравюры, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай кніжнай графікі, вядомага майстра экслібрыса Анатоля Мікалаевіча Тычыны (1897–1986).

Дыялог культур у шматпалярным свеце

18.05.2022

З 18 мая па 29 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Дыялог культур у шматпалярным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Эвристические сказки”

18.05.2022

21 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Андрэя Караля і Кацярыны Вараб’ёвай “Эвристические сказки. Обучение через открытие. Приключения Лисёнка и его друзей”.

Хатні абярэг сваімі рукамі

18.05.2022

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Лорд англійскага мастацтва

14.05.2022

З 14 мая па 12 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Лорд англійскага мастацтва”, прысвечаная 295-годдзю з дня нараджэння Томаса Гейнсбара (1727–1788).



Бібліятэкарам