ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”
Той самы падарунак да 1000-годдзя
Нацыянальная бібліятэка запрашае ў віртуальную літаратурную гасціную

Запрашаем на творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”

Запрашаем на творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”
Іншыя мерапрыемствы
11 снежня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

11 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”, на якіх яны засвояць розныя прыёмы па стварэнні аб’ёмнай аплікацыі.

Для афармлення навагодняга паслання Дзеду Марозу ўдзельнікам заняткаў прыйдзецца крыху папрацаваць і праявіць фантазію. Спачатку зрабіць маляўнічы канверцік, наклеіўшы на яго навагоднія карцінкі. Пасля, выкарыстоўваючы паперу для скрапбукінгу, выразаць пушыстыя сняжынкі і дапоўніць дэкаратыўны малюнак на канверце і аркушыку для паслання рознакаляровымі ўпрыгажэннямі. Застанецца толькі напісаць ліст Дзеду Марозу з запаветнымі жаданнямі.

Перанесціся ў чароўную зімовую казку дапамогуць музычныя паўзы, рухавыя гульні, чытанне вершаў з кнігі Андрэя Усачова “Азбука Деда Мороза” і казкі “Морозко”.

Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам