ГалоўнаяМерапрыемствыНебасхіл паэзіі Алеся Каско
Паэзіі святло зямное
Размова з адвакатам аб парадку атрымання і выкарыстання сямейнага капіталу ў Беларусі

Небасхіл паэзіі Алеся Каско

Небасхіл паэзіі Алеся Каско
Іншыя мерапрыемствы
17 лістапада – 4 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 17 лістапада 2021 г. па 4 студзеня 2022 г. у зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Небасхіл паэзіі Алеся Каско”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта.

Алесь Каско – паэт філасофска-інтэлектуальнай плыні беларускай паэзіі. Плён яго творчай працы – кнігі вершаў, навел і дзённікавых запісаў. Першая асобная паэтычная кніга “Скразная лінія” прасякнута любоўю да прыроды роднага краю, трывогай за яго будучае. Вершамі зборніка “Час прысутнасці” Каско раскрыў сябе як паэт-грамадзянін. На яго творчым рахунку таксама кнігі паэзіі “45: вершы”, “Прынадхінуты небасхіл”, “Набліжэнне”, “Трохперсце” (у суаўтарстве), “Межавыя знакі. Кнігай вершаў “Нічога больш” Алесь Каско заявіў аб сабе як літаратурны перакладчык з македонскай, польскай, нямецкай, украінскай моў. У апошнім зборніку выбранай паэзіі “Кругабег” – вершы-роздумы пра пройдзенае і перажытае.

Алесь Каско пісаў таксама для дзяцей. Выдаў кнігу сабраных і запісаных ім на Берасцейшчыне народных чарадзейных казак “Чыстага ўсё нячыстае баіцца”, таксама кніжку вершаў “Два сонцы”.

Алесь Каско – аўтар прадмоў да шэрага зборнікаў паэтаў з Берасцейскай зямлі: Алеся Паплаўскага, Міколы Пракаповіча, Лявона Валасюка і інш.

На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія і калектыўныя зборнікі з вершамі Алеся Каско, часопісы з публікацыямі яго паэтычных твораў, выданні ў яго рэдакцыі і з яго прадмовамі, матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам