ГалоўнаяМерапрыемствыЛекцыя і семінар “Цыгун – для здароўя і развіцця”
Ён прыйшоў да нас з дзяцінства
Круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”: да 120-годдзя з дня нараджэння

Лекцыя і семінар “Цыгун – для здароўя і развіцця”

Лекцыя і семінар “Цыгун – для здароўя і развіцця”
Іншыя мерапрыемствы
23 лістапада
Дата правядзення
17.05–19.00
Час правядзення
пам. 305e
Месца правядзення

Работнікаў бібліятэкі і чытачоў запрашаем на лекцыю і аздараўленчы семінар I ступені Чжун Юань цыгун.

Дата пачатку мерапрыемства: 23 лістапада 2021 г.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (пам. 305е ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў).

Час правядзення: 17.05–19.00.

Працягласць: лекцыя 1 гадзіна, семінар 5–6 дзён па 2 гадзіны.

Падчас лекцыі вы:

  • пазнаёміцеся з асновамі сістэмы цыгун
  • даведаецеся аб базавых паняццях (цы, інь-ян, У сін)
  • паспрабуеце практычна адчуць рукамі энергію (цы)

У праграме семінара:

  • дынамічныя (падрыхтоўчыя) практыкаванні для прапрацоўкі ўсіх суставаў і пазваночніка
  • асноўныя практыкаванні (“Вялікае дрэва”, “Ян цы”, “Малы нябесны круг”) для набору цы, паляпшэння яе якасці і размеркавання ў арганізме
  • адкрыццё важных біялагічна актыўных кропак метадам дыхання
  • знаёмства з простымі метадамі дыягностыкі і лячэння, тэмай “Цыгун 24 гадзіны ў суткі”

Практыка цыгун мае аздараўленчы эфект і трэніруе вобразнае мысленне.

Лекцыю і семінар праводзіць сертыфікаваны інструктар Чжун Юань цыгун, спецыяліст Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Люцыя Тупчыенка-Кадырава.

Для наведвання мерапрыемства карыстальнікам неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для запісу і даведак: (+375 29) 361 76 20.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам