ГалоўнаяМерапрыемствы“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы
Кніжная кулінарыя
Энергія новага часу: аб выкарыстанні другасных рэсурсаў у энергазберажэнні

“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы

“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы
Іншыя мерапрыемствы
4 лістапада – 16 студзеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

4 лістапада ў музеі кнігі пачне працу выстава “«Боская камедыя» Дантэ”, прымеркаваная да 700-годдзя сусветнага паэтычнага шэдэўра, створанага Дантэ Аліг’еры.

“La commedia” (1307−1321), вядомая нам цяпер як “Боская камедыя”, – манументальная эпічная праца, сапраўдная паэтычная энцыклапедыя навуковых, палітычных, маральна-філасофскіх і багаслоўскіх ведаў эпохі Ранняга Адраджэння. Менавіта гэты твор Дантэ стаў вяршыняй яго літаратурнай дзейнасці. Паэма складаецца з трох частак: “Пекла”, “Чысцец”, “Рай” і ўключае 100 песень.

На выставе “«Боская камедыя» Дантэ” ўвага нададзена рарытэтным ілюстраваным выданням паэмы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод экспанатаў − каштоўнае факсімільнае выданне, якое дакладна ўзнаўляе першы рукапісны спіс паэмы (1330), аздоблены каляровымі мініяцюрамі.

У экспазіцыі таксама будзе прадстаўлены адзін з першых ілюстраваных першадрукаў твора (1481), які пабачыў свет у родным горадзе паэта – Фларэнцыі. Гравюры да выдання выкананы паводле прац вядомага італьянскага мастака эпохі Адраджэння – Сандра Бацічэлі.

Можна будзе пабачыць шэдэўр кніжнай графікі ХІХ ст. – цыкл гравюр (1861) французскага майстра Гюстава Дарэ да першай часткі паэмы “Пекла”, а таксама іншыя прыклады мастацкага асэнсавання бессмяротнага твора.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 16 студзеня 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам