ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на сустрэчу з лемолагам Віктарам Язневічам
Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькі сувенір”
Кніжная кулінарыя

Запрашаем на сустрэчу з лемолагам Віктарам Язневічам

Запрашаем на сустрэчу з лемолагам Віктарам Язневічам
Іншыя мерапрыемствы
11 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

11 лістапада на выставе “Сусвет Станіслава Лема” адбудзецца сустрэча з Віктарам Язневічам – уладальнікам адзінай у Беларусі максімальна поўнай кніжнай калекцыі твораў сусветна вядомага пісьменніка Станіслава Лема.

Удзельнікі мерапрыемства маюць унікальную магчымасць наведаць аўтарскую экскурсію лемолага, збіральніка і перакладчыка. Разам з ім здзейсніць падарожжа па творчасці вядомага фантаста, філосафа і футуролага С. Лема, а таксама даведацца аб адметнасцях калекцыі, найбольш цікавых асобніках і юбілейных выданнях.

Пачатак а 16-й гадзіне. Удзельнікаў чакаем з 15.45 да 16.00 у холе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уваход – па пропуску сацыякультурнага цэнтра (кошт – 1.50 руб.) або па білеце чытача.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.



Бібліятэкарам